Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ з нацыянальным святам – Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-літоўскія адносіны, заснаваныя на прынцыпах добрасуседства і ўзаемаразумення, будуць і ў далейшым дынамічна развівацца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах супрацоўніцтва на карысць грамадзян дзвюх краін.