Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лаосам цалкам адпавядае інтарэсам дзвюх краін.