Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.
"Дружалюбныя адносіны і ўзаемапавага, якія існуюць паміж
Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, надаюць
упэўненасць у вельмі добрых перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ва
ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.