Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з днём нараджэння.
"Упэўнены, што дружалюбныя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай будуць і ў далейшым развівацца ў духу канструктыўнага партнёрства ў інтарэсах народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алмазбеку Атамбаеву моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.