Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласана Драмана Уатару з Днём Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць садзейнічаць актывізацыі і пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.