Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніята з Днём Незалежнасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніята і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Беларусь і Кенія маюць значныя перспектывы для далейшага пашырэння міждзяржаўных адносін і пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі плённага двухбаковага супрацоўніцтва.