Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Пад Вашым кіраўніцтвам Казахстан дасягнуў уражальных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, стаў паўнапраўным і аўтарытэтным членам міжнароднай супольнасці. У гэты перыяд беларуска-казахстанскія адносіны набылі характар стратэгічнага партнёрства, якое з кожным годам становіцца ўсё больш змястоўным і дынамічным", - гаворыцца ў віншаванні.
"Высокі ўзровень двухбаковага палітычнага дыялогу, сумесныя намаганні, накіраваныя на паслядоўнае ўмацаванне плённага ўзаемадзеяння, поўнасцю адпавядаюць інтарэсам народаў нашых дзяржаў", - адзначыў Прэзідэнт.