Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева і казахстанскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
У віншаванні гаворыцца, што за гады суверэннага развіцця Казахстан дасягнуў уражальных вынікаў у эканоміцы, забеспячэнні стабільнасці сацыяльна-палітычнага жыцця дзяржавы, заслужыў трывалы аўтарытэт на міжнароднай арэне.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічныя партнёрскія адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, заснаваныя на ўзаемапавазе і даверы, будуць і ў далейшым паглыбляцца на карысць народаў дзвюх краін.