Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.

    "У папярэднія гады сумеснымі намаганнямі нам удалося рушыць наперад па шэрагу ўзаемавыгадных напрамкаў. Многае зроблена для рэалізацыі інтэграцыйных пераўтварэнняў. З далейшым паспяховым функцыянаваннем "тройкі" звязаны чаканні павышэння эфектыўнасці эканомік і росту дабрабыту грамадзян Беларусі, Казахстана і Расіі", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    "Упэўнены, што наша ўзаемная і паслядоўная палітыка па ўмацаванню стратэгічнага партнёрства дасць магчымасць надаць новую дынаміку шматпланаваму супрацоўніцтву паміж абедзвюма краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.