Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Біньяміна Нетаньяху з нацыянальным святам Дзяржавы Ізраіль - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што традыцыйна цёплыя беларуска-ізраільскія адносіны будуць і ў далейшым паспяхова ўмацоўвацца ва ўсіх сферах дзеля росту дабрабыту нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні Шымону Перэсу.