Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана з нацыянальным святам Італіі - Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Упэўнены, што пры Вашай нязменнай падтрымцы ўзаемавыгаднае беларуска-італьянскае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым плённа развівацца ў адпаведнасці з інтарэсамі грамадзян нашых краін", - адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.