Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Роўхані

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Роўхані з 35-й гадавінай Ісламскай Рэвалюцыі.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі, а таксама дзякуючы даверу і дружалюбным адносінам удасца ўзняць  двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень, які будзе адпавядаць патэнцыялу дзвюх краін.