Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада з 20-годдзем устанаўлення паміж дзвюма краінамі дыпламатычных адносін.
"За гэты перыяд нашы дружалюбныя краіны і народы змаглі стварыць трывалы фундамент для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў самых розных сферах, на якім паспяхова рэалізуюцца эканамічныя і інвестыцыйныя праекты, развіваецца партнёрства ў двухбаковым і міжнародным фарматах, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што нашы сумесныя намаганні і ў далейшым будуць садзейнічаць паглыбленню плённых сувязей, дасягненню новых практычных вынікаў у беларуска-іранскіх адносінах".
Прэзідэнт Ірана таксама накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы. У ім Махмуд Ахмадзінежад адзначыў, што беларуска-іранскія адносіны заўсёды развіваліся на аснове роўнасці, поўнага ўзаемаразумення, а таксама міралюбівых і справядлівых поглядаў на рэгіянальную і міжнародную праблематыку.