Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада і народ гэтай краіны з надыходзячым святам Наўруз – Новым, 1392 годам.

    "З задавальненнем адзначаю паступальнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Іранам па ўсіх напрамках. Упэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням узаемавыгаднае супрацоўніцтва выйдзе на больш высокі ўзровень, які адпавядае нацыянальным інтарэсам абедзвюх краін", – гаворыцца ў віншаванні.