Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што трывалы фундамент двухбаковага партнёрства, які цяпер створаны паміж нашымі краінамі, дасць магчымасць актывізаваць беларуска-індыйскі дыялог на ўсіх узроўнях.