Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы і народ Індыі з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю канструктыўнага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.