Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы і народ Індыі з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія адносіны ва ўсіх сферах маюць значныя перспектывы для далейшага пашырэння. "Сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял узаемадзеяння", – лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.