Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Сусіла Бамбанга Юдаёна з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Сусіла Бамбанга Юдаёна з 20-годдзем устанаўлення беларуска-інданезійскіх дыпламатычных адносін.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "За гэты перыяд нашы дзяржавы дасягнулі значнага прагрэсу ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках. Неабходную дынаміку набылі кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, назіраецца ўпэўнены рост гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, пашыраецца дыялог па актуальных міжнародных пытаннях".
Прэзідэнт выказаў надзею, што цвёрдая аснова двухбаковага партнёрства, закладзеная ў час перагавораў у ходзе яго першага візіту ў Інданезію ў сакавіку бягучага года, стане імпульсам для далейшай паспяховай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-інданезійскіх сувязей.