Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Сусіла Бамбанга Юдаёна
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Сусіла Бамбанга Юдаёна з Днём Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што канструктыўны дыялог паміж Беларуссю і Інданезіяй будзе і ў далейшым пашырацца, а выбраны курс на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе паспяхова праводзіцца.