Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Міхеіла Саакашвілі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Міхеіла Саакашвілі і ўвесь грузінскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь высока ацэньвае дасягнуты ўзровень узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, і выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі будзе і ў далейшым пашырацца.