Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Германіі Іаахіма Гаўка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пашырэнне даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Германіяй будзе садзейнічаць больш поўнай рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.