Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нійнісцё з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Фінляндскай Рэспублікі Саўлі Нійнісцё з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу беларуска-фінляндскіх адносін і далейшае паступальнае развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў інтарэсах стабільнасці і працвітання на Еўрапейскім кантыненце.