Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Філіпін Бенігна Акіна III з нацыянальным святам

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Бенігна Акіна III з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "У Беларусі з задавальненнем адзначаюць паступальнае развіццё беларуска-філіпінскіх адносін і добрыя перспектывы для пашырэння ўсебаковых сувязей паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.