Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа Дэльгада з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Рафаэля Карэа Дэльгада з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні адкрытага міждзяржаўнага дыялогу, нарошчванні палітычнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне і развіцці плённага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы ўжо ў бліжэйшы час ажыццявім шэраг двухбаковых праектаў на карысць грамадзян нашых краін", – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.