Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа Дэльгада з днём нараджэння

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Рафаэля Карэа Дэльгада з днём нараджэння.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што вялікі вопыт, паслядоўная дзейнасць Рафаэля Карэа Дэльгада будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны, умацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да пашырэння двухбаковага дыялогу з Эквадорам.