Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Гырму Вольдэ-Гіоргіса з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Гырму Вольдэ-Гіоргіса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Эфіопіяй.