Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Біньяміна Нетаньяху з нацыянальным святам Дзяржавы Ізраіль - Днём Незалежнасці.
"З задавальненнем адзначаю паступальнае пашырэнне ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і спадзяюся, што ўзаемавыгадныя беларуска-ізраільскія адносіны будуць і ў далейшым развівацца на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні Шымону Перэсу.