Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Дзілму Вану Русеф з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Вану Русеф з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Бразіліяй.

    "Паступальнае развіццё палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі, адкрыццё дыпламатычных прадстаўніцтваў у гарадах Бразіліа і Мінск з'яўляюцца надзейным фундаментам для рэалізацыі сумесных праектаў у галіне гандлю і інвестыцый, а таксама садзейнічаюць больш актыўнаму міжкультурнаму дыялогу беларускага і бразільскага народаў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.