Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Дзілму Русеф з Днём Незалежнасці

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Русеф з Днём Незалежнасці.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выказаў упэўненасць, што дынамічнае пашырэнне беларуска-бразільскіх адносін і паступовае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам дзвюх краін і народаў.

    На думку Аляксандра Лукашэнкі, далейшая актывізацыя ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Бразіліяй будзе садзейнічаць ажыццяўленню ўзаемавыгадных праектаў і больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу партнёрства.