Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Дзілму Русеф з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Русеф з днём нараджэння.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі на прынцыпах дружбы і павагі мы зможам значна пашырыць беларуска-бразільскае супрацоўніцтва на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзілме Русеф здароўя і невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту сям'і і блізкім.