Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці.
У віншавальным пасланні Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні будуць садзейнічаць не толькі ўмацаванню беларуска-балівійскага партнёрства, але і стабільнасці і прагрэсу ў рэгіёне.