Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса з нацыянальным святам – Днём незалежнасці.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі шляхам адкрытага міждзяржаўнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні, мы выкарыстаем вялікі патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў мэтах паглыблення дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Балівіяй", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.