Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
"За мінулыя гады беларуска-азербайджанскія адносіны набылі характар стратэгічнага партнёрства, якое з кожным годам становіцца ўсё больш змястоўным і дынамічным", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, высокі ўзровень двухбаковага палітычнага дыялогу, сумесныя намаганні, накіраваныя на паслядоўнае ўмацаванне плённага ўзаемадзеяння, поўнасцю адпавядаюць інтарэсам народаў Беларусі і Азербайджана.