Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з Днём Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "З задавальненнем адзначаю, што беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва ўмацоўваецца з кожным годам. Нашы асабістыя сустрэчы пераканаўча прадэманстравалі значны патэнцыял для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Упэўнены ў неабходнасці падтрымання пастаяннага плённага дыялогу, а таксама спадзяюся на нашу хуткую сустрэчу ў Азербайджане", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.