Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву з нагоды Дня Незалежнасці.
"Сёння дружалюбны азербайджанскі народ можа па праву ганарыцца значнымі дасягненнямі ў дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, на міжнароднай арэне.
Упэўнены, што Ваша дзейнасць на пасадзе Кіраўніка дзяржавы будзе і ў далейшым садзейнічаць працвітанню Азербайджанскай Рэспублікі.
Беларусь высока цэніць дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.