Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнца Фішэра і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што развіццё палітычных адносін і плённага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай на аснове ўзаемаразумення, павагі і канструктыўнага дыялогу будзе адпавядаць інтарэсам народаў дзвюх краін.