Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў
Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з юбілеем.
"У Рэспубліцы
Беларусь высока цэняць Ваш персанальны ўклад у паглыбленне дружалюбных
беларуска-армянскіх адносін. Упэўнены, што ўстаноўлены паміж намі даверны дыялог
будзе і далей служыць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі
краінамі ў розных сферах", - гаворыцца ў віншаванні.