Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аргенціны Крысціну Фернандэс дэ Кіршнер з нацыянальным святам

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аргенціны Крысціну Фернандэс дэ Кіршнер і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. 

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Аргенцінай ва ўсіх сферах і выказаў упэўненасць у наяўнасці значнага патэнцыялу для далейшага дынамічнага развіцця двухбаковых адносін.