Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха аль-Сісіз нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэля Фатаха аль-Сісі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Егіптам ва ўсіх сферах і выказаў упэўненасць, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін.