Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жазэ Эдуарду Душ Сантуша з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жазэ Эдуарду Душ Сантуша і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў значнай актывізацыі двухбаковых сувязей з Анголай па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы.