Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жазэ Эдуарду душ Сантуша

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жазэ Эдуарду душ Сантуша і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што нашы дзяржавы маюць значныя перспектывы для пашырэння двухбаковых адносін. Пацвярджаю зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь у актывізацыі плённага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.