Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія Джакая Кікветэ

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія Джакая Кікветэ з нацыянальным святам – Днём аб’яднання.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выказаў надзею на значную актывізацыю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх сферах.