Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём утварэння федэрацыі.

    "Беларусь гатова прыкласці ўсе намаганні ў мэтах далейшага паступальнага ўмацавання дружалюбных беларуска-эмірацкіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.