Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна, наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна, віцэ-прэзідэнта і прэм'ер-міністра ААЭ, правіцеля Дубая шэйха Мухамеда бен Рашыда аль-Мактума з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі.

    Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што традыцыйна дружалюбныя беларуска-эмірацкія адносіны і дасягнуты ўзровень узаемнага даверу сталі надзейным фундаментам доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.