Віншаванне прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска з выбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета.

    "Шчыра віншую Вас з выбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета, якое сведчыць аб найвышэйшай ацэнцы Вашых палітычных, прафесійных якасцей і падкрэслівае стратэгічную ролю Польшчы ў Еўрапейскім саюзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы будзе і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца на карысць дзвюх краін.