Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з 1025-годдзем Хрышчэння Русі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з 1025-годдзем Хрышчэння Русі.

    "Прыняцце хрысціянства стала для ўсходніх славян жыватворнай крыніцай, вызначыла развіццё дзяржаўнасці, нацыянальных культур, навукі і адукацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ва ўсе часы Царква служыла веснікам надзеі, прапаведавала лепшыя традыцыі міласэрнасці, працавітасці і адданасці Радзіме. І сёння яе аўтарытэт і вопыт запатрабаваны ў грамадстве. Праваслаўная царква напаўняе жыццё мудрасцю і любоўю, дапамагае захоўваць стабільнасць і згоду ў нашым беларускім доме".

    "Юбілей, які шырока адзначаецца ў Беларусі, Расіі і Украіне, дае магчымасць глыбей адчуць сілу веры, значнасць сувязі пакаленняў і духоўнага адзінства брацкіх народаў. Упэўнены, што на новым этапе гістарычнага быцця Праваслаўная царква будзе прадаўжаць служэнне, аб'ядноўваючы людзей і застаючыся вернай свайму абавязку перад Богам і Айчынай", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.