Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Украіны.
"Шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы фундамент для развіцця ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларусь заўсёды была і застаецца для Украіны надзейным суседам. Для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Пятру Парашэнку поспехаў ва ўмацаванні адзінай і квітнеючай Украіны.