Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага Старшыню Дзяржаўнага Камітэта Абароны КНДР Кім Чэн Ына

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага Старшыню Дзяржаўнага Камітэта Абароны КНДР Кім Чэн Ына і народ гэтай краіны з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных сферах будзе і ў далейшым паступальна развівацца і садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі нашых краін", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.