Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

    "У гэта свята Царква ўспамінае святых роўнаапостальных Кірылу і Мяфодзія, дзякуючы якім старажытныя славяне далучыліся да хрысціянскай цывілізацыі і ўвабралі ў сябе найвышэйшыя духоўна-маральныя ідэалы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Прадаўжаючы традыцыі праслаўленых асветнікаў, Вы вучыце людзей жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна прытрымлівацца маральных запаведзей, законаў праўды і гуманізму. Ваша імкненне дапамагчы кожнаму верніку ўсвядоміць вялікае прызначэнне чалавека, яго адказнасць за лёс сваёй краіны і будучыню ўсёй цывілізацыі заслугоўвае павагі і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.