Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.
"Ваша прадстаяцельства з'яўляецца прыкладам сапраўднага падзвіжніцтва, адданасці выбранаму шляху і пастырскаму абавязку. Пад Вашым першасвяціцельскім кіраўніцтвам Праваслаўная царква імкнецца пашыраць магчымасці для ажыццяўлення сваёй высокай місіі, прапаведуючы вечныя ісціны і маральныя каштоўнасці, займаючыся сацыяльным служэннем і дабрачыннасцю, удзельнічаючы ў выхаванні і асвеце падрастаючага пакалення", – гаворыцца ў віншаванні.
"Нядаўні візіт у нашу краіну стаў яшчэ адным сведчаннем Вашай сяброўскай падтрымкі Беларусі. З асаблівай цеплынёй я ўспамінаю нашу сустрэчу і запэўніваю, што Вы заўсёды будзеце дарагім і жаданым госцем на беларускай зямлі", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.